Кухчицкий УПК сад-средняя школа Клецкого района

ВІЗІТНАЯ КАРТКА ШКОЛЫ

Цель всякой жизни –

совершенствование...”

М.К.Рэрых

ПРАБЛЕМА ШКОЛЫ:

Дыферэнцыяцыя навучання як важнейшы фактар развіцця пазнавальных інтарэсаў школьнікаў

МЭТЫ : 1. Стварэнне спрыяльных умоў для навучання і развіцця

кожнага дзіцяці;


2. Фарміраванне ў вучняў асноўных каштоўнасцей, ідэй,

якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;

3.Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў ста-

наўленні моцнай дзяржавы.

ЗАДАЧЫ:1. Павышэнне якасці выкладання і якасці ведаў вучняў

шляхам далейшай дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу;

2. Стварэнне аптымальных умоў для інтэлектуальнага

развіцця кожнага вучня як асобы, выяўленне і развіццё

яго здольнасцей, раскрыццё творчага патэнцыялу,

наданне ідэалагічнай накіраванасці кожнаму пазакласна-

му і пазашкольнаму мерапрыемству;

3. Арганізацыя вучэбнага працэсу на аснове дэмакраты-

зацыі адносін па прынцыпу супрацоўніцтва, захаванне

пераемнасці ў навучанні і выхаванні;

4. Стварэнне здаровых і бяспечных умоў знаходжання

дзяцей ва ўстанове адукацыі;

5.Умацаванне вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы,

развіццё пазабюджэтнай дзейнасці.


ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ

У 1938 годзе пачала работу Ліскаўская школа. У 1939 годзе была адкрыта Кухчыцкая пачатковая школа. З 1956 года Кухчыцкая школа лічыцца васьмігадовай. Першы выпуск сярэдняй школы быў у 1958 годзе. У 1961 годзе Ліскаўская школа становіцца адзінаццацігадовай.

Па прапанове Клецкага райвыканкама і праўлення калгаса “ Савецкая Беларусія” у лістападзе 1965 года пачалося будаўніцтва новай школы. Тыповы трохпавярховы будынак школы пабудаваны ў 1966 годзе і разлічаны на 536 вучняў. 25 верасня 1966 года Ліскаўская сярэдняя і Кухчыцкая васьмігадовая школы аб’ядналіся. На момант аб’ядання ў школе займалася 436 вучняў 1-10 класаў, працавалі 32 настаўнікі. Цяпер палова першага паверха школы занята пад дзіцячы садок “ Званочак”.

У 2005 2006 н.г. адбылося аб’яднанне Заляшанскай базавай школы-сада з Ліскаўскай сярэдняй школай. У 20062007 н.г. Ліскаўская сярэдняя школа змяніла свай статус і стала дзяржаўнай ўстановай адукацыі

“ Кухчыцкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна”

Ішоў час, мяняліся прыярытэты, нязменнай заставалася цяга дзяцей да вучобы, жаданне пазнаваць і ствараць.

АФІЦЫЙНА

У Кухчыцкім ВПК 12 класаў - камплектаў, у якіх навучаецца 178 вучняў, працуюць дзве групы дзіцячага сада.

Заўсёды на дапамогу вучням прыходзяць вопытныя настаўнікі і выхавальнікі , здольныя перадаць свае веды і майстэрства.

ПЕДКАЛЕКТЫЎ

Педагагічны калектыў школы складаецца з 29 настаўнікаў ( з іх 3 сумяшчальнікі). 4 маюць вышэйшую катэгорыю, 12 настаўнікаў маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю, 8 – другую, 5 – адпавядаюць займаемай пасадзе.

НАШ ГОНАР

• Казакевіч Марыя Пятроўна – настаўніца біялогіі вышэйшай катэгорыі, педагагічны стаж – 37 гадоў.

Узнагароджана Граматай Мінскай абласной станцыі юных натуралістаў ( 1988 г.), Граматай Мінскага Аблвыканкама

( 1992 г.), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ( 2004 г.).

• Конан Надзея Іванаўна – настаўніца матэматыкі вышэйшай катэгорыі, педагагічны стаж – 31 год.

Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі ( 1985 г.), медаллю “ За трудовые заслуги “ ( 1986 г.), Граматай РАА

( 2005 г.).

• Мароз Святлана Анатольеўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, педагагічны стаж – 24 гады.

Узнагароджана Граматамі РАА (1996 г.,2005 г.)

• Давыдзенка Леанід Генадзьевіч – настаўнік фізічнай культуры, педагагічны стаж – 17 гадоў.

Узнагароджаны Граматай Упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Ганаровай Граматай нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Мінскай вобласці ( 2005 г.), Ганаровай Граматай РАА ( 2005 г.).

МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА

Тэма: “ Методыка фарміравання ў вучняў навыкаў самааналізу і самакантролю ў сістэме асобасна-арыентаванага навучання, уплыў поспеху на развіццё пазнавальных інтарэсаў вучняў”

Мэта :

• вывучаць і ўводзіць ў практыку работы новыя педагагічныя тэхналогіі;

• актыўна ўкараняць новыя методыкі выкладання прадметаў з мэтай развіцця пазнавальных інтарэсаў вучняў і фарміравання ў іх трывалых установак маральных паводзін;

• прадаўжаць работу па ўдасканальванню педагагічнага майстэрства настаўнікаў школы.

Формы метадычнай работы:

1. Тэматычныя педагагічныя саветы

2. Метадычныя саветы

3. Метадычныя аб’яднанні настаўнікаў па прадметах

4. Работа настаўнікаў па тэмах самаадукацыі

5. Метадычныя тыдні

6. Творчыя справаздачы

7. Работа з маладымі спецыялістамі

8. Адкрытыя ўрокі

9. Работа творчых мікрагруп

10.Работа з новымі настаўнікамі

11. Прадметныя тыдні

12. Семінары

13. Круглыя сталы

14. Кансультацыі па арганізацыі і правядзенні сучаснага ўрока

15. Арганізацыя работы з адоранымі дзецьмі

16. Распрацоўка метадычных рэкамендацый у дапамогу настаўніку па вядзенню школьнай дакументацыі, арганізацыі, правядзенню і аналізу сучаснага ўрока. Сістэматызацыя матэрыяла, афармленне тэматычных стэндаў

17. Педагагічныя маніторынгі

18. Арганізацыя і кантроль за курсавой сістэмай павышэнння кваліфікацыі настаўнікаў

19. Атэстацыя

ШКОЛА СЁННЯ

Сёння Кухчыцкі ВПК- гэта сярэдняя агульнаадукацыйная ўстанова, якая праводзіць адукацыйную і выхаваўчую работу сярод дзяцей і падлеткаў.

РЭЖЫМ ШКОЛЫ

9.00. - 15.25. – вучэбныя заняткі

12.00.- 18.00. – работа ГПД, спартыўныя секцыі, гурткі, класныя гадзіны, выхаваўчыя мерапрыемствы.

Галоўная ўвага ў нашай працы ўвесь час скіравана на дзяцей. І задача педагогаў – не даць згаснуць гэтаму агеньчыку пазнання. Таму школа актыўна ўводзіць профільныя і факультатыўныя заняткі, курсы па выбары, заняткі па інтарэсах.

Профілі:

5 клас – англійская мова

8 клас – матэматычны;

9 клас – фізіка, матэматыка, руская мова, беларуская мова;

10 клас – біялагічны

11 клас – біёлага-геаграфічны

Курсы па выбары:

“ За здаровы лад жыцця”, хімія, руская мова, біялогія, грамадска-карысная праца.

Факультатывы :

Геаграфія, матэматыка, замежная мова.

Заняткі па інтарэсах:

“ Асновы моўнай культуры”, “ Здаровы лад жыцця”.

У профільных групах працуюць настаўнікі, ў якіх ёсць вопыт вучэбнай і арганізатарскай работы і якія могуць актывізаваць пазнавальную дзейнасць дзяцей.

У школе створаны банк звестак аб адораных вучнях, які штогод папаўняецца. Кожны год таксама адследжваецца ўзровень ведаў вучняў, матывіраваных на вучобу.

Традыцыйна кожны год усе вучні нашай школы паступаюць у ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Дынаміка паступлення выпускнікоў школы:

2002-2003 2003-2004 2004-2005 2005-2006

% паступлення

ў ВНУ

57%

38%

50%

55%

% паступлення

ў ССНУ

43%

62%

50%

45%

Сярод нашых вучняў ёсць аспіранты, студэнты факультэта журналістыкі, юрыдычнага факультэта БДУ, Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, медыцынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, камандна-інжынернага інстытута МНС, акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ.

Мы ўвесь час памятаем пра выраз :

“ У здаровым целе – здаровы дух” . Таму праграма “ Здароўе” становіцца ў нас традыцыйнай.

ЗДАРОЎЕ І СПОРТ

Праграма “ Здароўе дзіцяці” працуе ў школе з 1997 года. Мэтай праграмы з’яўляецца стварэнне аптымальных умоў для захавання і ўмацавання здароўя вучняў.

У вучэбных планах з’яўляюцца прадметы, курсы па выбары, у якіх закладваюцца, пашыраюцца і паглыбляюцца веды дзяцей аб будове чалавечага арганізма, аб мерах бяспечных паводзін, аб беражлівых адносінах да свайго здароўя.

У дапамогу настаўнікам у метадычным кабінеце школы знаходзіцца бібліятэка журнала “ Здаровы лад жыцця”, папкі з матэрыяламі анкет, тэстаў, распрацоўкі ўрокаў, заняткаў па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў. Пры састаўленні раскладу ўрокаў улічваюцца дні павышанай і паніжанай працаздольнасці, час, найбольш спрыяльны для складаных прадметаў.

Вучні 1-га класа пачынаюць вучэбны дзень з ранішняй гімнастыкі. У кожным вучэбным кабінеце маецца схема зарадкі для вачэй, гігіенічныя патрабаванні да паветрана-цеплавога рэжыму. Усе кабінеты школы маюць добры эстэтычны выгляд, практычна ў кожным кабінеце знаходзіцца каля 30 відаў пакаёвых кветак На 20-й мінуце ўрока вучні выконваюць практыкаванні для прафілактыкі блізарукасці. Штогод вучні школы праходзяць медыцынскі агляд у раённай паліклініцы, праводзіцца рэвакцынацыя школьнікаў. Вынікі агляду абмяркоўваюцца на педсаветах і даводзяцца да ведама бацькоў на бацькоўскіх сходах. З мэтай аздараўлення вучняў на працягу навучальнага года працуюць аздараўленчыя пляцоўкі (для вучняў 1-7 класаў). Штогод вучні адпачываюць у аздараўленчых лагерах, санаторыях.

У школе створаны спрыяльныя ўмовы для выкладання ўрокаў фізічнай культуры і правядзення спартыўных мерапрыемстваў, вядзецца маніторынг фізічнай падрыхтаванасці вучняў. Нашы вучні з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых і абласных спаборніцтваў.

У 2005-2006 н.г. было заваёвана 17 дыпломаў і грамат. Па выніках раённай спартакіяды 2005-2006 н.г. вучні нашай школы занялі 2-ое прызавое месца. З задавальненнем школьнікі займаюцца ў розных спартыўных секцыях. Традыцыйнымі сталі Дні здароўя, спартландыі, спаборніцтвы.

Сярод задач, якія пералічаны ў адукацыйнай рэформе школы на першае месца мы ставім наступныя: вучыць дзяцей саміх клапаціцца пра сваё здароўе і падрыхтаваць сённяшніх школьнікаў да жыцця ў сучасным грамадстве.

Наша школа не існуе асобна, а актыўна супрацоўнічае са шматлікімі арганізацыямі і насельніцтвам.

СУПРАЦОЎНІЦТВА І СУВЯЗІ

1. Базавае прадпрыемства – СПК “ Кухчыцы”.

2. Школы раёна

3. Бацькі

4. Клецкая школа мастацтваў

5. Цэнтр дзіцячай творчасці

6. Сельскі Дом культуры

У выніку плённай працы калектыву дзяцей і дарослых школа ператварылася ў квітнеючае, утульнае месца, дзе кожны знойдзе сабе справу па душы.

ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА

Мэта выхаваўчай работы школы : развіваць у кожным вучні непаўторную чалавечую індывідуальнасць, арыентаваць іх на высокія духоўна-маральныя каштоўнасці, актыўную грамадзянскую пазіцыю, сацыяльную творчасць, гонар за сваю Айчыну.

Структура выхаваўчай работы

Экалогія Грамадзянін

Праграма

“Поспех”

Падлетак Свет захапленняў

“Экалогія”

Каляндар традыцыйных творчых спраў

• 1 верасня – Свята першага званка

• Дзень настаўніка – “ Віват, настаўнік!”

• Свята восені

• Новагодні калейдаскоп

• Вечар сустрэчы з выпускнікамі

• Свята 8 Сакавіка

• Дзень самакіравання

• Дзень Зямлі ( да Дня Чарнобыльскай трагедыі)

• Вахта Памяці ( да Дня Перамогі)

• Свята апошняга званка

• Зорны паход

• Ваенна-патрыятычная гульня “ Зарніца”.

• Выпускны баль

У школе ў вольны час можна наведаць:

“ Аматары музыкі” – гурток музычнага накірунку, кіраўнік -Л.Г.Давыдзенка ;

“ Акварэлька” – гурток мастацка- эстэтычнага накірунку, кіраўнік – Т.Г. Рэзнік;

“ Родны край” – гурток краязнаўчага накірунку , кіраўнік –С.В.Стэльмах;

“ Флора” – гурток экалагічнага накірунку , кіраўнік – Л.Э.Аўдзей;

“ Саломка і фантазія” – гурток дэкаратыўна-мастацкага накірунку, кіраўнік – І.Р. Антановіч;

Далёка за межамі школы ведаюць выхаванцаў гуртка “ Чараў-ніцы” і кіраўніка – Н.І.Конан;

Выхаванцы гурткоў “ Хор” і “ Вакальная група”, кіраўніком якіх з’яўляецца З.У.Аляксейчык, прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “ Спяваем з аркестрам”.

Кожны дзень дзеці могуць наведаць спартыўныя секцыі:

“ Валейбол”, “ Баскетбол”, “ Настольны тэніс”, кіраўніком якіх з’яўляецца настаўнік фізічнай культуры – Л.Г.Давыдзенка.

Галоўнай мэтай накірунку “ Свет захапленняў” з’яўляецца выяўленне інтарэсаў дзяцей, арганізацыя работы аб’яднанняў і клубаў:

• аб’яднанне малодшых школьнікаў “ Нашчадкі” ( 80% вучняў 1-4 класаў);

• піянерская дружына “ Спадчына”( 89% вучняў 5-8 класаў)

• клуб “ Равеснік” па БРСМ ( 80% вучняў 9 -11 класаў)

• клуб юных выратавальнікаў-пажарных “ Вікторыя”

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА

У школе дзейнічае класна-кабінетная сістэма. Ёсць актавая зала сумесна з абедзеннай, спартыўная зала, майстэрня, музей, кабінет мастацтва, бібліятэка, камп’ютэрны клас.

На тэрыторыі школы размяшчаецца вучэбна-доследны ўчастак з падсобнымі будынкамі ( сховішча, цяпліца), гараж ( пабудаваны ўласнымі сіламі). Ёсць асабісты аўтобус для падвозу дзяцей.

Фінансы ў нашу школу прыходзяць таксама не з аднаго боку.

НАС ФІНАНСУЮЦЬ

1. Базавае прадпрыемства -СПК “ Кухчыцы”

2. Фермерская гаспадарка

3. Прышкольна-доследны ўчастак

4. Школьная гаспадарка

5. Бацькі вучняў

Мы прыгадалі найбольш значныя падзеі за апошнія гады, але на гэтым школа не спыняецца.

НАША ПЕРСПЕКТЫВА

1. Арыентацыя на асобу ў навучанні і выхаванні

2. Інавацыйны пошук у навучанні і выхаванні

3. Стварэнне ўмоў для развіцця кожнага дзіцяці з улікам яго інтарэсаў, здольнасцей і стану здароўя.

Методическая работа с педагогическими кадрами

Жданович Е.И.

заместитель директора

по учебной работе

….. Методическая работа будет результативна,

если ею управлять: планировать

и организовывать,

контролировать и корректировать,

поддерживая мотивацию личности

Проблема формирования личности ребёнка с высокими моральными качествами, с устойчивой и осмысленной системой внутреннего самоконтроля и норм жизни является самой важной и трудной. Поэтому одной из основных задач нашей школы является создание условий для формирования социально успешного учащегося.

Для решения этой задачи современной школе необходим современный педагог, который олицетворял бы собой учителя-предметника, воспитателя, психолога, методиста, исследователя, соучастника учебно-воспитательного процесса.

Важнейшим средством повышения педагогического мастерства учителей, связывающим в единое целое всю систему работы школы является методическая работа. Основная её цель- создание условий для проффесионального роста учителей, их мастерства и творчества для обеспечения положительных результатов в обучении, воспитании и развитии учащихся.

Качество образования в значительной степени зависит от обеспечения учреждения образования квалифицированными кадрами. Для реализации поставленых задач, а именно: внедрение новых методик преподавания, совершенствование педагогического мастерства учителей; создание в школе благоприятных условий для развития каждого ученика, мы имеем достаточную материально-техническую базу и квалифицированный состав кадров.

Анализ возрастного состава показывает, что средний возраст педагогического коллектива – 36 лет. Это возраст активного творческого поиска, стабильности и уверенности в своих силах, он оптимален для осуществления инновационного подхода в организации учебно-воспитательного процесса. Костяк педколлектива составляют опытные квалифицированные педагоги.

На педсоветах, совещаниях при директоре, методических Пятиминутках»,

объединениях по предметам на протяжении всего учебного года проходит учёба педагогов, обсуждаются новинки методической литера

ФОТОАЛЬБОМ

Используются технологии uCoz